Працаўнікам МНС забаранілі святкаваць Дзень Волі


Блогер Эдуард Пальчыс апублікаваў у сваім «Facebook’у» тэлефанаграму палкоўніка ўнутранай службы МНС.

21 сакавіка стала вядома, што ў ва Універсітэце культуры зладзілі лекцыю на тэму «Ігнараванне дня волі».

Напярэдадні Дня Волі праваахоўнікі затрымалі экс-кандыдата на прэзідэнта і былога палітвязня Уладзіміра Някляева, а таксама лідара грамадзянскай кампаніі «Разам» Вячаслава Сіўчыка, і грамадзянскага актывіста Максіма Вінярскага.

Назірайце за святам незалежнасці онлайн. У нядзелю, 25 сакавіка, а 12:00 мы пачнем трансляцыю святочнага канцэрту ў Менску, акцыяў у іншых гарадах Беларусі, пакажам размовы з удзельнікамі ды гісторыкамі. Запрашаем! Святкуйма Дзень Волі разам!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў