Пратэсты ў Іране: сілавікі выкарысталі спецсродкі, затрыманы брытанскі амбасадар

У Тэгеране ды іншых гарадах Ірану 11 студзеня сотні дэманстрантаў, абураныя знішчэннем украінскага «Боінгу», патрабавалі адстаўкі вярхоўнага лідара краіны аяталы Алі Хамэнэі.

У Тэгерану пратэсты адбываліся перад будынкам Тэхналагічнага універсітэту імя Аміра Кабір і і ля будынку Тэхналагічнага універсітэта імя Шарыфа, адной з самых прэстыжных навучальных установаў у краіне. Па меншай меры 10 загінулых у авіякатастрофе былі выпускнікамі гэтага ўніверсітэту, адзначае Бі-Бі-Сі.

Паводле Reuters, пратэсты адбываліся таксама ў Шыразе, Ісфахане, Хамадане ды Урміі.

«Галоўнакамандуючы, сыходзь!» – скандавалі дэманстранты, абураныя тым, што іранскія вайскоўцы ў сераду выпадкова збілі ўкраінскі пасажырскі самалёт.

Пратэсты ў Тэгеране. Фота: Rouzbeh Fouladi / Zuma Press / Forum
Пратэсты ў Тэгеране. Фота: Ahmad Halabisaz / Zuma Press / Forum

Нагадаем, сярод 176 чалавек, якія знаходзіліся на борце, было 83 іранца і дзясяткі канадцаў іранскага паходжання. Усе яны загінулі.

Відэа пратэстаў з’явіліся ў сацыяльных сетках. Пратэстоўцы скандавалі «Адстаўкі недастаткова, патрэбны суд!», «Смерць хлусам», «Дыктатар, чальцы Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі, вы наша ІД», «Смерць рэжыму», «Касем Салеймані – забойца, Хаменеі – забойца».

Супраць дэманстрантаў сілавікі ўжылі слёзатачывы газ, вадамёты і святлашумавыя гранаты.

Пратэсты ў Тэгеране. Фота: Rouzbeh Fouladi / Zuma Press / Forum
Пратэсты ў Тэгеране. Фота: Rouzbeh Fouladi / Zuma Press / Forum

Падчас пратэстаў у Тэгеране на некалькі гадзінаў быў затрыманы амбасадар Вялікай Брытаніі ў Іране. Паводле СМІ, яго абвінавацілі ў падбухторванні дэманстрантаў, хаця ён проста фатаграфаваў пратэстоўцаў. У брытанскім МЗС назвалі гэты інцыдэнт «абуральным парушэннем міжнароднага права».

Колькі было затрымана дэманстрантаў і ці шмат людзей пацярпела падчас сутыкненняў з сілавікамі – невядома.

Іран папрасіў прабачэння ўва Украіны і гатовы выканаць усе яе ўмовы

ІІ belsat.eu

Hавiны