За заклікі выйсці на акцыю 27 ліпеня ў «Фэйсбуку» Юлія Галяміна, муніцыпальны дэпутат, кандыдат у Масгардуму і выкладчык МДУ, атрымала 10 содняў адміністрацыйнага арышту, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Гэта першы выпадак, калі жанчына асуджаная да адміністрацыйнага пазбаўлення волі за акцыі супраць нядопуску незалежных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму.
Суддзя больш за дзве гадзіны разважала ў дарадчым пакоі над пакараннем для Галямінай.
Судья зачитывает все мои посты с призывом выходить 27 июля. Их десятки штук. Давно в этом здании судьи не произносили столько правильных вещей подряд.
— Юлия Галямина (@galiamina) July 30, 2019
Суд па справе экс-дэпутата Дзярждумы апазіцыянера Дзмітрыя Гудкова таксама зацягнуўся. Разгляд справы пачаўся а 10 раніцы.
Яшчэ адзін незалежны кандыдат у Масгардуму і адзін з лідараў пратэсту супраць нядопуску апазіцыянераў на выбары Ілля Яшын рашэннем суда ў Троіцку атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Раней суд прысудзіў яму 10 сутак арышту, такім чынам палітык будзе ў зняволенні 20 дзён.
У выніку масавых пратэстаў у Маскве, паліцыя затрымала больш за 1300 асобаў.
Лідары апазіцыі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту. Акрамя таго, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, паводле перашкоды пратэстоўцамі працы Масгарвыбаркаму.
СК belsat.eu