У Менску пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй. «Белсат» правёў стрым


7 снежня ў Менску адбыліся акцыі пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй.

Раніцаю ў цэнтры Менску прыхільнікі незалежнасці сталі ў жывы ланцуг на заклік кампаніі «Свежы вецер». Далей акцыя працягнулася на Кастрычніцкай плошчы. Цягам дня ўдзельнікі акцыі рухаліся па цэнтру Менску. У пікавыя моманту ў пратэсце бралі ўдзел каля 700 чалавек. Адзін з арганізатараў акцыі, палітык Павел Севярынец заявіў: «задача-максімум: поўная Плошча і бестэрміновы пратэст да перамогі». Чакаецца, што 8 снежня ў Менску працягнуцца пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй.

16.50. «Белсат» завершыў прамую трансляцыю, дзякуй што былі разам з намі.

16.35. Акцыя завяршылася на плошчы Якуба Коласа. Людзі разыходзяцца.

Плошча Якуба Коласа ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

16.32. Павел Севярынец заклікаў прыйсці на чарговую акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй 8 снежня. Акцыя пачнецца а 12 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

16.17. А гэта наша здымачная група на акцыі.

Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

16.11. У Кіеве падтрымалі ўдзельнікаў менскай акцыі супраць інтэграцыі з РФ.

16.05. У Сочы праходзяць перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расеі.

Hавiны
У Сочы пачалася сустрэча Пуціна і Лукашэнкі. Падчас перамоваў у залі на момант знікла святло
2019.12.07 14:53

15.51. Шэсце дайшло да помніку Янку Купалу, дзе ўдзельнікі чыталі вершы паэта. Цяпер пратэстоўцы пачалі рухацца да помніка Якуба Коласа.

Мітынг на плошчы Якуба Коласа. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

15.36. «Саюзнай дзяржаве не жыватворчы імпульс, а асінавы кол», – заявіў Севярынец на Кастрычніцкай плошчы.

Пасля гэтага палітык заклікаў «пайсці да нашых вялікіх прарокаў – Якуба Коласа і Янку Купалу». Імаверна, ідзе гаворка пра шэсце да помнікаў паэтам.

15.24. Апазіцыянер Вячаслаў Сіўчык заявіў, што цяпер у Сочы «два страшных чалавека вырашаюць лёс Беларусі». ʼ

«Магчыма за гэтыя дарожныя мапы нам прыйдзецца расплачвацца мільёнамі жыццяў. Калі заўтра будзе падпісанне гэтых ганебных папераў – трэба будзе падымаць усю Беларусь», – адзначыў ён.

Ён заклікаў прыходзіць заўтра на плошчу а 12-й.

«Мы не здадзім Беларусь!» – заявіў Сіўчык.

15.17. Людзі вярнуліся на Кастрычніцкую плошчу. Севярынец заклікаў заставацца да наступлення цемры.

Цяпер на прыступках Палацу рэспублікі дзейнічае «свабодны мікрафон», жадаючыя могуць выказацца.

14.55. На плошчы Свабоды Севярынец заклікаў усіх жадаючых падыходзіць да мікрафону і выказвацца. Першым падышоў «турыст з Казані», які выпадкова апынуўся на плошчы. Ён сказаў, што нічога добрага ад інтэграцыі з Расеі не будзе.

«Вам гэта не патрэбна ад слова «зусім», – заявіў ён.

Супрацоўнікі міліцыі не перашкаджалі руху пратэстоўцаў па праспекту Незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

14.41. Пратэстоўцы дайшлі да плошчы Свабоды. Севярынец заклікаў сабрацца ля ганку Ратушы. Людзі скандуюць «Народу – свабоду».

14.30. Калона рухаецца па вуліцы Інтэрнацыянальная. Людзі не змяшчаюцца на ходніках, выходзяць на праезную частку і таму працаўнікі ДАІ спрабуюць загнаць іх зноў на тратуары.

14.07. Пасля малітвы зноў распачалося шэсце – цяпер у бок плошчы Свабоды праз вуліцу Валадарскага. Людзі скандуюць «Далучайся!»

13.47. Калона пратэстоўцаў без перашкодаў дайшла да плошчы Незалежнасці. Севярынец заклікаў маліцца за незалежнасць. Людзі чытаюць на плошчы «Ойча наш».

Павел Севярынец на мітынгу за незалежнасць. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

13.32. Шэсце дайшло да будынку КДБ.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Павел Белавус у эфіры «Белсату» назваў гістарычнай падзеяй тое, што ўлады не разганяюць несанкцыянаваную акцыю. «Гэта паказвае, што сённяшняя акцыя і дзяржаве патрэбная. Можа гэта сігнал ад дзяржавы народу, што мы вас не чапаем, таму збірайцеся, даказвайце, бо нас шантажуюць», – адзначыў ён.

«Не важна колькі людзей прыходзіць. Галоўнае, што гэта будзе ў парадку дня і ў Беларусі, і за мяжой», – дадаў ён.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

13.19. Пратэстоўцы пачалі шэсце ў бок плошчы Незалежнасці, людзі скандуюць «Жыве Беларусь». Некаторыя машыны, што праязджаюць па праспекце, сігналяць у знак падтрымання ўдзельнікаў акцыі.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Міліцыя шэсцю пакуль не перашкаджае.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

13.11. Севярынец заклікаў пратэстоўцаў прайсці шэсцем па праспекце Незалежнасці, а потым вярнуцца назад.

12.48. Паводле назіральнікаў, у акцыі прымаюць удзел больш за 700 чалавек.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Паэт Уладзімір Някляеў звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу і сказаў, што «мы будзем стаяць насмерць за Беларусь». Ён адзначыў, што нельга падпісваць дамовы за спіною народу.

Раней да пратэстоўцаў звярнуліся таксама Уладзімір Арлоў, Дзяніс Урбановіч, Максім Вінярскі, Алена Талстая.

12.40. Севярынец заклікаў тых, хто глядзіць стрым за кампʼютарамі, далучацца да акцыі. Ён таксама заклікаў прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу заўтра а 12-й.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.30. Павел Севярынец заклікаў заставацца на плошчы да цемры, пакуль ідуць перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Паводле назіральнікаў, што па стане на на Кастрычніцкай плошчы было 480 чалавек.

12.24. Паколькі на прыступкі Палацу рэспублікі пратэстоўцаў не пусцілі, яны паспрабавалі перайсці да Дому прафсаюзаў. Але там міліцыянты ў цывільным таксама стварылі ланцугі і не збіраюцца прапускаць людзей. Людзі вяртаюцца да Палацу рэспублікі. Пачынаецца штурханіна.

Штурханіна на мітынгу ў абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Штурханіна на мітынгу ў абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Штурханіна на мітынгу ў абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.18. Пачалася штурханіна. Міліцыянты ў цывільным не прапускаюць пратэстоўцаў на прыступкі Палацу рэспублікі. Людзі скандуюць «ганьба» і «фашысты».

На плошчы сабраліся сотні чалавек.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.14. Акцыя на Кастрычніцкай плошчы распачалася. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь» і «Верым. Можам. Пераможам».

Павел Севярынец заявіў у эфіры «Белсату», што «акцыя будзе не хуткай». «Калі пачнецца мітынг, мы агучым свае планы», – адзначыў ён.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

12.06. На Кастрычніцкай плошчы пачалі збірацца людзі, якія прыйшлі на мітынг у абарону незалежнасці, да якога заклікаў Павел Севярынец.

Жывы на ланцуг у абарону незалежнасці Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

На плошчы лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі. Людзі з жывога ланцугу сталі паступова пераходзіць на іншы бок праспекту.

12.00. Міліцыянт папярэджвае ўдзельнікаў жывога ланцугу, што акцыя несанкцыянаваная і можа пацягнуць за сабой адміністратыўную адказнасць. Але людзі не разыходзяцца.

Жывы на ланцуг у абарону незалежнасці Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Жывы на ланцуг у абарону незалежнасці Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

11.51. Да часткі ланцугу насупраць універсаму «Цэнтральнага» звярнуўся міліцыянт, папярэдзіўшы, што акцыя несанкцыянаваная і за гэта ўдзельнікаў могуць прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці. Частка людзей тут пасля словаў міліцыянта сышла.

Ланцуг насупраць Палацу незалежнасці і пабоч з цыркам застаецца на месцы. Там сабралося каля сотні чалавек.

Жыве Беларусь!Акцыя пачалася!#belarusisnotrussia

Opublikowany przez Pavela Belavusa Sobota, 7 grudnia 2019

11.41. Першымі аб 11:30 прыхільнікі незалежнасці збіраліся стаць у жывы ланцуг паводле закліку кампаніі «Свежы вецер». Планавалася, што яны возьмуцца за рукі, будуць стаяць на праспекце Незалежнасці ад цырку да Галоўнага паштамту, а праз 15 хвілінаў разыйдуцца.

Жывы на ланцуг у абарону незалежнасці Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Ланцуг праз увесь праспект стварыць пакуль не атрымалася. Вядома, што некалькі дзясяткаў чалавек стаяць ад прыпынку насупраць Палацу Рэспублікі да цырку.

Жывы на ланцуг у абарону незалежнасці Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Таксама дзясяткі чалавек стаяць у ланцугу насупраць універсаму «Цэнтральны».

Жывы на ланцуг у абарону незалежнасці Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

А 12:00 на Кастрычніцкую плошчу заклікае выйсці сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Ён просіць прыносіць з сабой сцягі, цёпла апранацца і быць гатовымі да хапуна.

  • 7 снежня ў Сочы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркоўваюць пытанні беларуска-расейскай інтэграцыі. 8 снежня ў Маскве адбудзецца паседжанне Найвышэйшага Дзяржаўнага Савету Саюзнай дзяржавы, дзе запланавана падпісанне інтэграцыйных дакументаў. Гаворка ідзе пра «Праграму дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», якая ўключае ў сябе 31 «дарожную мапу»
  • Менск працягвае ўвязваць падпісанне гэтых дакументаў з вырашэннем ключавых пытанняў эканамічнай супрацы (кампенсацыя за падатковы манеўр, цана на газ, доступ да рынкаў). Аніякіх зрухаў у гэтым напрамку дагэтуль няма. «Прэм’ер-міністр ужо сказаў, гэта выпрацаваная пазіцыя: калі не будуць вырашаны нашыя прынцыповыя пытанні (па пастаўках вуглевадародаў, адкрыццю як след рынкаў для нашых тавараў, зняцці бар’ераў ды інш.) ніякія дарожныя мапы не могуць быць падпісаныя», – заявіў Лукашэнка 17 лістапада.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў