«Белсат» зладзіў стрым з «Сустрэчы свабодных людзей»


На Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбыўся мітынг у межах парламенцкай выбарчай кампаніі.

19:12 Мікалай Статкевіч анансаваў чарговую акцыю на плошчы Свабоды. Яна пачнецца заўтра а 18:00.

19:05 Назіральнікі #ControlBY налічылі 200 чалавек на Плошчы Свабоды.

19:00 Стала вядома пра затрыманне на Кастрычніцкай плошчы актывісткі анархісцкага руху.

18:50 Прамаўляе Ірына Халіп. Паводле яе, змены ў краіне не магчымыя без моцнага вулічнага пратэсту. Яна адзначае, што апошнім разам выступала супольна з Мікалаем Статкевічам на акцыі 19 снежня 2010 году.

Ірына Халіп

18:33 Калона ўдзельнікаў акцыі рушыла з Кастрычніцкай плошчы на плошчу Свабоды.

Мікалай Статкевіч

18:30 А вось так выглядае сустрэча з кандыдатамі ў дэпутаты ў Гомлі.

18:15 Міліцыянты просяць не выходзіць на дарогу тых, хто прыйшоў на акцыю (каля 100 чалавек).

18:06 Паводле журналісткі Ірыны Халіп, актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Вольгу Нікалайчык затрымалі праваахоўнікі. Яна не даехала на акцыю.

18:00 Кастрычніцкая па перыметры абнесеная пластыкавай агароджай. А ў цэнтры плошчы рабочыя ўсталёўваюць елку.

У мінулую пятніцу на акцыі #чтодальше мітынг на Кастрычніцкай плошчы анансаваў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Нагадаем, што 8 лістапада на плошчы Свабоды ў Менску адбылася акцыя з віртуальным удзелам вядомага беларускага відэаблогера NEXTA.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў