Прапанавалі тэставаць вакцыну на каронавірус у Афрыцы – САЗ абвінаваціла навукоўцаў у расізме


Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ, англ.: World Health Organization, WHO) крытычна адрэагавала на прапанову французскіх навукоўцаў правесці выпрабаванні вакцыны супраць каронавіруса SARS-CoV-2 у Афрыцы.

Кіраўнік WHO назваў прапанову тэставаць вакцыну SARS-CoV-2 у Афрыцы «расісцкай». Тэдрас Гэбрэісус таксама падкрэсліў, што Афрыка «не можа і не стане выпрабавальным палігонам для якой-кольвек вакцыны».

Некалькі дзён таму двое французскіх навукоўцаў падчас тэлевізійнай дыскусіі прапанавалі выпрабаваць вакцыну супраць новага віруса на жыхарах афрыканскіх краін. Там «няма масак, няма магчымасцяў лячэння, няма рэанімацыйных працэдураў», – сказаў Жан-Поль Міра, галоўны лекар адной з больніц Парыжу. Каміль Лош, дырэктар даследаванняў дзяржаўнага інстытуту Inserm, падтрымаў прапанову суразмоўцы, дадаўшы, што таксама неабходна правесці тэставанне ў Еўропе ці Аўстраліі.

Гэтыя словы выклікалі шквал крытыкі, а МЗС Францыі заявіў, што меркаванні экспертаў не адлюстроўваюць пазіцыю французскіх уладаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў