Пракурор запатрабаваў для былога фігуранта «справы патрыётаў» год «хатняй хіміі»


Падчас судовых спрэчак дзяржабвінаваўца запатрабаваў для былога фігуранта справы «Белага легіёну» дызайнера Андрэя Бяляўскага 1 год абмежавання волі без накіравання ў месцы пазбаўлення волі (так званая «хатняя хімія»).

Падчас судовых спрэчак пракурор Аляксей Кісляк сказаў, што Бяляўскі вінаватым сябе прызнаў цалкам, шчыра расказаў, што патрон знайшоў у набытым аўтамабілі, занёс яго ў свой дом, дзе ён і захоўваўся да 24 траўня 2017 года.

Адвакат у сваю чаргу падкрэсліў, што Бяляўскі не збіраўся правяраць баяздольнасць дадзенага патрона, а прынёс яго ў дом проста ў якасці сувеніра, а потым забыўся пра яго існаванне,

«Знойдзены патрон без зброі выкарыстаны быць не можа і сам па сабе ніякай пагрозы не нясе. Электрашокеры ці газавыя балончыкі нясуць больш небяспекі», – адзначыў ён.

Бяляўскі ў апошнім слове заявіў, што раскайваецца ў сваіх дзеяннях.

КА, belsat.eu, TUT.by

Стужка навінаў