Пракуратура прынесла прабачэнні Івану Галунову за незаконны пераслед


Пракуратура Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы прынесла афіцыйныя прабачэнні спецыяльнаму карэспандэнту «Медузы» Івану Галунову за неабгрунтаванае крымінальны пераслед. Пра гэта піша «Медуза».

У лісце падкрэсліваецца, што прабачэнні прыносяцца «у адпаведнасці з патрабаваннем артыкула 136 КПК РФ» і адзначаецца, што Галуноў мае права звярнуцца з патрабаваннем у суд аб кампенсацыі маральнай шкоды.

Каментуючы прабачэнні, журналіст звярнуў увагу, што іх яму павінна прынесці Генпракуратура, а не пракуратура Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы, бо менавіта федэральнае ведамства ажыццяўляе нагляд за ягонай справай.

У чэрвені 2019 года Івана Галунова затрымалі ў Маскве паводле падазрэння ў збыце наркотыкаў. Сам журналіст сцвярджаў, што наркотыкі яму падкінулі. Справа Галунова выклікала масавую кампанію салідарнасці. На фоне пратэстаў пераслед журналіста спынілі.

Аб’ектыў
«Я выходжу за ўсіх, хто сядзіць за падкінутыя наркотыкі». Масавыя затрыманні ў Маскве
2019.06.12 21:44

Сілавікоў, якія маюць дачыненне да затрымання Галунова, звольнілі са службы. У снежні Пуцін заявіў, што супраць працаўнікоў паліцыі, якія затрымалі журналіста, распачатая крымінальная справа. 13 студзеня стала вядома, што справу завялі па артыкуле аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Hавiны
Белсатаўцы салідарныя з Іванам Галуновым
2019.06.10 13:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў