Праект новага Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях вынеслі на грамадскае абмеркаванне


Азнаёміцца з праектам і выказаць свае прапановы і заўвагі можна на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Праект Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях вынесены на грамадскае абмеркаванне на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Заўвагі і прапановы можна накіроўваць да 27 траўня.

Асноўныя новаўвядзенні:

  • правапарушэнні зараз падзяляюцца на розныя катэгорыі ў залежнасці ад іхнай цяжкасці
  • перагледзеныя адміністрацыйныя спагнанні
  • пашыраны спіс падставаў для вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці
  • уведзеныя прафілактычныя захады замест пакаранняў
  • зробленыя эканамічныя стымулы для аператыўнай платы штрафаў
Hавiны
Максімальны штраф за адміністратыўнае правапарушэнне могуць зменшыць на 170 базавых
2020.05.07 21:06

Над абноўленнай версія КаАП працавалі ад 16 снежня 2019 года па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Згодна з ягоным загадам, пасля прыняцця гэтай версіі папраўкі ў кодэкс не мусяць уносіцца яшчэ мінімум 5 гадоў.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў