Прадстаўнікі МВФ паўторна наведаюць Беларусь у кастрычніку

Мэтаю візіту мае быць выключна агляд макраэканамічнае сітуацыі ў краіне, таму перамовы адносна вылучэння Беларусі крэдыту МВФ не запланаваныя.

Беларусь чакала ад Міжнароднага валютнага фонду крэдыту на 3,5 мільярды долараў яшчэ з 2011 года. Улады Беларусі пры падтрыманні Сусветнага банку прынялі дарожную мапу рэформаў, але абяцанняў толькі на паперы МВФ не хапіла. Гарантыяў структурных рэформаў кіраўнік краіны Лукашэнка не падпісаў.

Паводле чыноўнікаў, яны не знайшлі паразумення з валютным фондам у пытаннях хуткасці рэфармавання дзяржаўнага сектару і павышэння жыллёва-камунальных тарыфаў для насельніцтва, таму пастанавілі вярнуцца да перамоваў увосень гэтага года. На думку эканамістаў, імавернасць заключэння крэдытнае праграмы з МВФ сёлета практычна нулявая.

 belsat.eu

Hавiны