Прадпрымальнікі просяць урад дапамагчы пераадолець крызіс

РГА «Перспектыва» заклікала ўлады краіны падтрымаць індывідуальных прадпрымальнікаў ва ўмовах істотнага скарачэння прыбыткаў. Зварот бізнесоўцы накіравалі ва ўрад.

Прадпрымальнікі адзначаюць, што ў сувязі з негатыўным уплывам распаўсюду каронавірусу на эканоміку, пакупніцкая здольнасць людзей зменшылася. Зачыненыя межы прывялі да перашкодаў у пастаўках тавараў. У сувязі з гэтым РГА «Перспектыва» звярнулася да ўрадоўцаў з просьбай падтрымаць прадпрымальнікаў.

Бізнесоўцы просяць з 1 красавіка вызваліць прадпрымальнікаў ад абавязковых плацяжоў на 90 дзён і на такі ж тэрмін спыніць правяранні. Акрамя таго, прадпрымальнікі разлічваюць і на фінансавую дапамогу. У звароце агучваецца просьба выдзеліць матэрыяльную дапамогу і крэдыт адпаведна на 3 тысячы і дзевяць тысячаў рублёў. Бізнесоўцы абгрунтоўваюць гэта тым, што стварэнне аднаго працоўнага месца каштуе каля 4 – 4,5 тысячаў долараў ЗША, таму сёння важна захаваць працоўныя месцы і патэнцыял прадпрымальнікаў.

Пачатак глабальнай рэцэсіі? Эканоміка з Чалым

У свеце пашыраецца практыка падтрымання бізнесу праз каронавірус. Урад Вялікай Брытаніі вырашыў выдзеліць на гэтыя мэты 330 млрд фунтаў стэрлінгаў (амаль 382 млрд долараў ЗША). Яшчэ большыя сумы выдзеляць на падтрыманне бізнесу ўрады Італіі, Нямеччыны, Францыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Долар вырас да 2,7 рублёў, еўра – да 2,9

СК belsat.eu

Hавiны