«Повар Пуціна» мог браць удзел у мірных перамовах у ЦАР


Пецярбургскі бізнесовец Яўген Прыгожын, чыё імя звязваюць з «ПВК Вагнэра», мог пабываць на перамовах уладаў Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі з узброенай апазіцыяй. Яны скончыліся падпісаннем пагаднення, якое павінна пакласці канец грамадзянскай вайне ў ЦАР.

Як гаворыцца ў матэрыяле ВВС, перамовы пачаліся 22 студзеня гэтага года ў Хартуме, сталіцы Судана. У той жа дзень у Афрыку з Пецярбурга, дзе жыве Прыгожын, вылецеў самалёт Raytheon HAWKER з рэгістрацыйным нумарам M-VITO. Гэты самалёт раней згадваўся ў расследаванні «Новай газеты», у ім сцвярджалася, што ўладальнікам гэтага самалёта з’яўляецца Прыгожын.

Паводле расследавання расейскай «Новай газеты», гэты самалёт за апошнія 2 гады дзясяткі разоў лётаў з Расеі ў Афрыку, аднак дакладныя пункты яго прызначэння вызначыць не ўдалося, паколькі над Егіптам ён станавіўся нябачным для онлайн-трэкераў пералётаў. Гэтым разам пілот таксама адключыў радар, каб самалёт не змаглі зафіксаваць. Аднак ляцеў ён у Хартум і на борце быў сам Прыгожын, сцвярджае ВВС.

Hавiны
Баевікі ПВК Вагнэра прыязджалі ў Беларусь і зрабілі тут новыя дакументы. Расследаванне «Белсату»
2018.10.29 14:20

Сітуацыя паўтарылася яшчэ тройчы: 30 студзеня 3 лютага і 5 лютага. У апошні з гэтых дзён у Хартуме было абвешчана пра дамоўленасць паміж уладамі ЦАР і апазіцыяй.

Крыніца ў атачэнні Прыгожына пацвердзіла ВВС, што той «сапраўды лётаў на гэтым самалёце на перамовы, але не прымаў удзелу ў афіцыйных, публічных сустрэчах». На распаўсюджаных фота з перамоваў Прыгожына няма.

Hавiны
«Хлопцы ваююць за пуцінскія грошы, а ФСБ іх прыкрывае». Як працуе «ЧВК Вагнэра», да якой належыў беларус Ярашэвіч
2017.10.13 11:15

КА, belsat.eu

Стужка навінаў