Нобэлеўскі камітэт абвесціў узнагароды ў галіне літаратурнай дзейнасці адразу за два гады – 2018 і 2019. Пра гэта паведамляе «Тўітэр» камітэту.
BREAKING NEWS:
The Nobel Prize in Literature for 2018 is awarded to the Polish author Olga Tokarczuk. The Nobel Prize in Literature for 2019 is awarded to the Austrian author Peter Handke.#NobelPrize pic.twitter.com/CeKNz1oTSB— The Nobel Prize (@NobelPrize) October 10, 2019
Гэтак, «за ўяўленне расказчыка, якое з энцыклапедычным запалам падае перасячэнне межаў як форму жыцця» прэміяй за 2018 год уганараваная польская пісьменніца Вольга Такарчук. Пісьменніцы 57 гадоў, сярод яе самых вядомых работ – «Бегуны», «Кнігі Якаба» і «Дом дзённы, дом начны». У 1998 годзе яна была адной з падпісантак Беларускай дэкларацыі свабоды.
Прэмію за 2019 год атрымае 76-гадовы аўстрыйскі пісьменнік Пэтэр Гандке. Аўтар кнігаў «Шэршні», «Кароткі ліст да доўгага развітання» і «Неба над Берлінам» уганараваны за «ўплывовую працу, якая даследуе перыферыю і спецыфіку чалавечага існавання».
У 2018 годзе прэмія ў галіне літаратуры не ўручалася праз скандал у Нобэлеўскім камітэце.
МГ belsat.eu