Польшча праз каронавірус узмацняе захады бяспекі


У сувязі з распаўсюдам каронавірусу, у Польшчы з наступнага тыдня ўзмацняюцца захады бяспекі. З 16 красавіка ўсім, хто знаходзіцца на вуліцы, неабходна будзе насіць маскі. Урад Польшчы абвесціў, што выпускныя экзамены ў школах пераносяцца на чэрвень, а межа застануцца зачыненымі да траўня.

Усе навучальныя ўстановы Польшчы будуць зачыненыя да 26 красавіка. Вучэбны працэс адбываецца дыстанцыйна. А цяпер урад краіны анансуе, што экзамены ў школах адбудуцца ў пачатку чэрвеня, але канчатковыя даты агучаць за тры тыдні да экзаменаў.

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, у Польшчы па стане на 9 красавіка 5 341 інфікаваных каронавірусам, памерлі 164 асобы. У сувязі з распаўсюдам інфекцыі, улады краіны з 16 красавіка ўводзяць абавязкова нашэнне масак на твары для ўсіх асобаў не толькі на вуліцы, але і на працы.

Да 19 красавіка ўрад Польшчы працягнуў абмежаванні на перасоўванне грамадзянаў, забараняюцца масавыя мерапрыемствы, у тым ліку і рэлігійныя.

Да 26 красавіка застануцца зачыненымі паветраны транспарт, міжнародныя чыгуначныя зносіны. Межы краіны будуць зачыненымі да 3 траўня.

Hавiны
Міністр аховы здароўя распавёў, калі чакаць піка эпідэміі каронавіруса ў Беларусі
2020.04.09 13:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў