Польшча працягнула забарону ўезду замежнікаў да 13 траўня


Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі падпісаў папраўку да рэгламенту аб унутраным памежным кантролі. Паводле дакументу, Польшча працягвае забарону на ўезд замежнікаў да 13 траўня, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Раней міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы працягнула забарону на перасячэнне мяжы замежнікамі да 4 траўня. Цяпер дату працягнулі да 13 траўня.

Кантроль і пераход польскай мяжы цяпер вядзецца ў 42 пунктах пропуску: на мяжы з Чэхіяй – 18, са Славакіяй – 5, з Нямеччынай – 16, з Літвой – 3.

Cтан эпідэміялагічнай пагрозы ў Польшчы абвесцілі 13 сакавіка. На той момант у краіне налічвалася 64 пацверджаныя выпадкі заражэння COVID-19, адна асоба памерла. Урад абмежаваў дзейнасць гандлёвых цэнтраў, забараніў абслугоўванне на месцы ва ўсіх гастранамічных установах. Апоўначы 15 сакавіка Польшча прыпыніла міжнародныя чыгуначныя і авіязлучэнні, закрыла свае межы для ўсіх, проч сваіх грамадзянаў і некаторых катэгорыяў замежнікаў. Кожны, хто перасякае мяжу, мае абавязак самаізалявацца на 14-дзённы хатні каранцін, за парушэнне якога на пачатку прадугледжваўся штраф да PLN 5000 ($ 1200).

Цяпер, паводле універсітэту Джонса Хопкінса, у Польшчы 12 640 зарэгістраваных выпадкаў заражэння каронавірусам.

Hавiны
«Думкі іншым занятыя». Ці вернуць беларусам грошы за нявыкарыстаныя візы?
2020.04.18 10:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў