Польшча адкрыла межы з краінамі Еўразвязу

Аднак межы з Беларуссю пакуль што застаюцца закрытымі.

Польшча адкрываецца ўнутраныя межы з Еўразвязам ад 13 чэрвеня. Аб гэтым паведамляецца на старонцы польскага ўраду. Кантроль на межах з Нямеччынай, Славаччынай, Чэхіяй і Літвой будзе выбарны.

Рэзідэнтам Польшчы, а таксама грамадзянам ЕЗ не трэба будзе праходзіць 14-дзённы каранцін па вяртанні ў краіну.

«Мы ўсе доўга чакалі на гэты момант. Абмежаванні, звязаныя з закрыццём межаў былі вялікай нязручнасцю для мноства палякаў. Шмат галінаў нашай эканомікі спакутвалі праз гэта», – абвясціў прэм’ер-міністр Матэуш Маравецкі ў сваім Facebook.

Але межы з Беларуссю пакуль што застаюцца закрытымі. Дата аднаўлення руху пакуль што невядомая.

Польшча закрыла межы ад 15 сакавіка.

КТ belsat.eu

Hавiны