Полацкаму блогеру далі 15 сутак за рэпост

Блогер Алесь Круткін атрымаў 15 сутак арышту за рэпост у Facebook’у. Справа разглядалася 29 лістапада.

Суддзя Віктар Баліка палічыў рэпост допісу з групы «Еўрапейскай Беларусі» «заклікам на незаконнае мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў Менску», паведамляе vitebskspring.org.

12 лістапада блогер падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebookʼу інфармацыяй аб правядзенні мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 15 лістапада. Вось гэты рэпост:

У судзе высветлілася, што рэпост Алеся Круткіна зафіксаваў супрацоўнік Упраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкама, які сачыў за блогерам у Facebook’у.

Круткін заявіў, што не лічыць рэпост заклікам на незаконнае мерапрыемства, паколькі ў той час праходзіла выбарчая кампанія і падобныя акцыі былі цалкам легальныя.

ЮВ belsat.eu

Hавiны