ДАІ затрымала журналістаў «Белсату». Андруся Козела забралі ў вар'ятню


Інспектары затрымалі нашую здымачную групу (Андрусь Козел і Вольга Чайчыц). Пасля праверкі дакументаў адпусцілі журналістаў, але ненадоўга.

У аднаго з ДАІшнікаў на руцэ быў напісаны нумар аўтамабіля нашай здымачнай групы.

Пазней ДАІшнікі зноў спынілі аўто з нашымі журналістамі.



Аператара Андруся Козела забралі ў псіха-неўралагічны дыспансер у Сенніцы (аграгарадок пад Менскам).

«У дыспансеры цягнуць гуму. Зацягваюць працэс як могуць», – напісаў Андрусь Козел у сваім «Facebook’у».



ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў