Пластыкаваму посуду ў грамадскім харчаванні шукаюць альтэрнатыву


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручыла да 1 кастрычніка знайсці спосабы замены пластыкавага посуду ў грамадскім харчаванні. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Віялета Брэзоўская, паведамляе БелТА.

У Міністэрстве таксама адзначаюць факт шырокага распаўсюду пластыкавага посуду ў арганізацыях гандлю і грамадскага харчавання ў сельскай мясцовасці і ў буйных сетках фаст-фуду.

«То бок, гэта вельмі вялікае, комплекснае пытанне, каб проста ўзяць і забараніць. Мы павінны адразу прапрацаваць пытанне, каб у нас было дастаткова альтэрнатыўнага посуду і прыбораў, а потым паступова пераходзіць на выкарыстанне экалагічна бяспечных», – патлумачыла Віялета Брэзоўская.

У Еўразвязе з 2021 году наагул уводзіцца забарона на выкарыстанне аднаразовых пластыкавых вырабаў, у тым ліку не толькі посуду, але нават ватных касметычных палачак, саломінак для піцця.

Аб’ектыў
Беларусы гатовыя адмовіцца ад аднаразовага посуду і пластыкавых пакетаў
2018.11.02 20:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў