План беларускага ўраду рэзка супярэчыць прагнозу МВФ


Урад Беларусі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі дапрацаваў пакет прагнозных дакументаў на 2020 год. Гэтак, ВУП павінен павялічыцца на 2,8 % супраць ранейшых 2,5 %.

Экспарт тавараў і паслуг мусіць вырасці на 3,6 %, а вонкавагандлёвае сальда сфармуецца на ўзроўні 1 % ВУП, паведамілі ва ўрадзе.

Рэальны заробак у 2020 годзе павінен павялічыцца на 2,5 %.

Hавiны
Міжнародныя інстытуты пагоршылі прагнозы эканамічнага росту Беларусі
2019.10.15 18:32

У 2020 годзе дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту складзе 995,1 млн рублёў (менш за 1 % да ВУП).

Для паскоранага росту эканомікі Беларусі прадугледжаныя меры для павышэння эфектыўнасці работы дзяржаўных арганізацыяў, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, стымулявання прытоку інвестыцыяў, ужывання нявыкарыстаных рэзерваў эканамічнага росту.

Нагадаем, што Міжнародны валютны фонд у абноўленым 15 кастрычніка прагнозе рэзка пагоршыў прагноз росту ВУП Беларусі ў 2020 годзе – да 0,3 % замест 2,2 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў