Пікеты ў Берасці: хадзіць можна, стаяць нельга

Тыя, хто прыйшоў на нядзельную акцыю па кармленню галубоў, ходзяць у ачапленні міліцыі.

Фота: Belsat.eu

Па нядзелях у Берасці адбываецца традыцыйнае кармленне галубоў – такім чынам мясцовыя жыхары ўжо больш за год выказваюць сваё стаўленне да будавання і працы акумулятарнага заводу «АйПаўэр». Сёння, 21 чэрвеня, яны таксама прыйшлі карміць галубоў а 12:00 на плошчу Леніна.

– Хадзіць можна, стаяць нельга, – перадае наш журналіст з месцу падзеяў.

Пра гэта папярэджвалі міліцыя і людзі ў цывільным. Таму людзі сабраліся каля помніку Леніну і каля 12:30 рушылі ў бок плошчы Савецкая.

Хутчэй за ўсё, такія меры былі прынятыя з улікам апошніх мірных пікетаў, якія адбыліся па ўсёй Беларусі.

Фота: Belsat.eu

Некаторыя машыны сігналяць у падтрымку пікетоўшчыкаў. Варта адзначыць што міліцыя і людзі ў цывільным паводзяць сябе паважліва і карэктна.

Нашыя карэспандэнты зазначаюць, што нягледзячы на вялікую колькасць міліцыянтаў, людзі асмялелі і нават пачалі біць у ладкі. Таксама пачалі сігналілі праязджаючыя міма машыны.

Прысутныя зазначаюць, што міліцыя паводзіць сябе карэктна. Аднак на пытанне знерваванай дзяўчыны: «Ці будзеце вы па нам страляць» адзін з міліцыянтаў параіў звярнуцца ў прэсавую службу УУС з такімі пытаннямі.

Акцыя скончылася прыкладна а 13:35, усяго ў ёй ўзяло ўдзел каля сотні людзей.

Нагадаем, да позняй ночы стаялі людзі ў ланцугу салідарнасці ў Менску 18 чэрвеня. 19 чэрвеня сілавікі жорстка разагналі мірны пікет у Менску, затрымліваючы як пікетоўшчыкаў, гэтак і звычайных мінакоў і журналістаў, якія асвятлялі падзеі.

ВЯ Belsat.eu

Hавiны