Астраномам, аматарам зорнага неба і проста рамантыкам сёння не ўдасца легчы раней. З пятніцы на суботу чакаецца кульмінацыя жнівеньскага «зарападу».
Уночы з 12 на 13 жніўня жыхары Беларусі і ўсяго паўночнага паўшар’я Зямлі змогуць назіраць метэорны паток Персеідаў ва ўсёй прыгажосці: у гэтую ноч «зарапад» дасягне свайго піку.
Паводле Міжнароднай метэорнай арганізацыі (IMO), на небе можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам да 150 выбліскаў на гадзіну. Як фатаграфаваць метэоры, IMO распавядае тут.[/vc_column_text]
Найлепшы перыяд для таго, каб сачыць за відовішчам – пасля паўночы. Арыенцір – сузорʼе Персей, што знаходзіцца ў паўночна-ўсходнім кірунку.
ДД, belsat.eu