Прыём заявак для адбору на конкурс адкрыты да 26 снежня.
У суботу Белтэлерадыёкампанія адкрыла прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2018». Песні трэба дасылаць на фізічных носьбітах у выглядзе каштоўнай бандэролі на адрас медыяхолдынгу: 220807, Менск, вул. Макаёнка, 9.
Напрыканцы снежня распачнуцца праслухоўванні кандыдатаў. У сярэдзіне студзеня журы абярэ 15 фіналістаў, якія пазмагаюцца за паездку ў Партугалію.
Фінал пройдзе пазней 1 сакавіка ў фармаце тэлевізійнага канцэрту ў жывым эфіры. Пераможцу вызначаць галасы гледачоў і меркаванні прафесійнага журы (50х50).
Сёлетняе «Еўрабачанне» пройдзе ў Лісабоне ў траўні.
ДД