Першыя смерці ад каронавіруса зафіксавалі ў ЗША і Тайландзе


Першыя выпадкі заражэння і смерці ад новага тыпу каронавіруса COVID-19 фіксуюцца ва ўсё новых краінах.

Першыя смерці ад каронавіруса зафіксаваныя ў Тайландзе і ЗША. У Тайландзе памерламу было 35 гадоў, ён таксама хварэў на ліхаманку дэнге, паведамляе Reuters.

У ЗША пра першы выпадак смерці ад віруса заявіў прэзідэнт Доналд Трамп. Паводле яго, гаворка ідзе пра жанчыну, старэйшую за 50 гадоў, якую раней аднеслі да ліку «пацыентаў з фактарамі высокай рызыкі». Яшчэ чатыры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў у Facebook пра першы выпадак заражэння новым каронавірусам на тэрыторыі краіны. Пацыенту 29 гадоў, ён прыляцеў са сваёй жонкай з Ірану 28 лютага. Вынік тэсту на каронавірус у жанчыны адмоўны.

Սիրելի հայրենակիցներ, մոտ երկու ժամ առաջ կորոնավիրուսով հիվանդացության հաստատված դեպք ունեցանք՝ ցավոք։ Պացիենտը ՀՀ 29…

Opublikowany przez Nikola Pashinyana / Նիկոլ Փաշինյան Sobota, 29 lutego 2020

Міністэрства здароўя Ірландыі таксама паведаміла пра першы выпадак заражэння COVID-19. Хвораму мужчыне, які нядаўна наведваў поўнач Італіі, зараз аказваецца медычная дапамога.

Hавiны
За межамі Кітаю ад каронавіруса памерлі 86 чалавек
2020.03.01 07:14

Апроч таго, першы выпадак заражэння на тэрыторыі краіны пацвердзіла Міністэрства здароўя Люксембурга. Як паведамляе Reuters, пацыент, якому прыкладна 40 гадоў, вярнуўся з паездкі ў Італію з перасадкай у бельгійскім аэрапорце Брусэль-Шарлеруа.

28 лютага Генеральны дырэктар САЗ Тэдрас Гебрэесус заявіў у Twitter пра рашэнне абвясціць максімальна высокі ўзровень пагрозы эпідэміі каронавіруса.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў