Першая шаша ў гісторыі Беларусі


Што такое «волакі»? Калі і дзе з’явілася трылінка, ды ў чым яе адметнасць? Ці патрэбная дарога праз Альманскія балоты? На гэтыя ды іншыя пытанні Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адказваюць дацэнт БНТУ Анатоль Купрыянчык, выкладчык БНТУ Ягор Жукоўскі і будаўнік дарог Алесь Старжынскі.

З варагаў у грэкі

У Беларусі першыя дарогі з’явіліся паўтары тысячы гадоў таму, дзякуючы міжнароднаму шляху «з варагаў у грэкі». Ён праходзіў пераважна па рэках, якія ў той час былі асноўнай артэрыяй. Рэкі паміж сабой злучаліся пешаходнымі транспартнымі дарогамі, што зваліся «волакамі», нязручныя месцы на якіх, напрыклад, балоцістыя, умацоўвалі дрэвам.

Палессе – радзіма беларускіх дарог

Спачатку на дарогах укладалі каменне, якое брукавалі. Пазней яго пачалі абчэсваць, каб палепшыць якасць дарог. У 1930-х гадах распрацавалі трылінку – шасцівугольны па форме бетонны брук, у які з аднаго боку дадавалі камяні. Трылінкай пакрылі першую ў гісторыі Беларусі шашу з цвёрдым пакрыццём – дарогу з Берасця ў Пінск. Такое пакрыццё атрымала найбольшы распаўсюд на Палессі, дзе ім выкладалі галоўныя дарогі, што злучалі буйнейшыя гарады. Гарадскія вуліцы таксама ўладкоўвалі трылінкаю. Калісьці ў Пінску існаваў нават помнік трылінцы.

Вуліца, выкладзеная трылінкай. Былы гарнізон Войскай Польскага ў г. Кобрын.
Фота: Сяргей Пеляса

Дарога праз Альманскія балоты – шкода ці карысць?

У мінулым годзе на тэрыторыі аднаго з найбуйнейшых заказнікаў Еўропы Альманскія балоты пачалі будаўніцтва дарогі. Маўляў, яна неабходная, каб можна было даехаць да месца пажараў ці адвесці дрэвесіну. Аднак эколагі вельмі занепакоеныя гэтай будоўляй, бо яна прынясе значную шкоду навакольнаму асяроддзю. Салідарны з імі і госць праграмы, дацэнт БНТУ Анатоль Купрыянчык:

«Балоты – вялікі дар прыроды. Асушэнне балотаў нас абяздоліла. Іх трэба захоўваць, бо гэта вельмі моцная экалагічная сістэма, парушаць якую – сабе на шкоду. Калі ёсць магчымасць, трэба ўстрымацца ад будаўніцтва дарогаў праз Альманы».

Hавiны
На Палессі на некранутых балотах збудуюць дарогу
2018.06.21 13:32

Чаму трэснуў мост праз Прыпяць? Што раней замяняла дарожныя знакі, а таксама куды ідзе дарожны падатак – можна даведацца з новага выдання праграмы «Мова Нанова» (відэа вышэй).

Фота за застаўцы – аўтар Сяргей Пеляса

belsat.eu

Стужка навінаў