Пераварот у Рэспубліканскай партыі? Моладзь адхіліла ад кіраўніцтва заснавальнікаў


Андрэй Бажко і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Фота: facebook.com/RPBelarus

Актывісты беларускай Рэспубліканскай партыі выступілі з заяваю пра адхіленне ад кіраўніцтва партыяй яе дзейных кіраўнікоў.

З адпаведным відэазваротам выступілі сябра Цэнтральнай управы Рэспубліканскай партыі Андрэй Бажко ды былыя кандыдаты ў дэпутаты ад палітычнай сілы Мікалай Шыбека ды Яўген Казлоўскі.

Вотум недоверия и роспуск ЦП РП

18.01.2020г – Срочное заявление принято Советом партии в целях сохранения и развития Республиканской партии.

Opublikowany przez Рэспубліканская партыя Sobota, 18 stycznia 2020

«Зараз Рэспубліканская партыя знаходзіцца ў крытычным стане. Прыхільнікі і актыў партыі дэмаралізаваныя, адсутнічае партыйная актыўнасць, новыя партыйныя структуры не ствараюцца, пад пагрозай ліквідацыі дзейныя», – заявіў Бажко.

Паводле яго, рэспубліканцы на чале з Уладзімірам Белазорам больш за 10 гадоў знаходзяцца ў стагнацыі. Бажко адзначыў, што кіраўніцтва партыі перашкаджае дзейнасці актывістаў, не дае далучацца новым чальцам, супрацьдзейнічае нават стварэнню сайту і адкрыццю банкаўскага рахунку. Гэтак і незарэгістраваная партыйная сімволіка, страчаныя архівы партыі.

Hавiны
Выбары-2019: Абярыце сваю партыю – ТЭСТ
2019.11.16 09:40

«Дзеянні кіраўніка партыі катэгарычна непрымальныя ды супярэчаць статуту», – падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым актывісты выказалі вотум недаверу Белазору ды абвесцілі сябе арганізацыйным камітэтам для склікання пазачарговага з’езду, які ўзяў на сябе правы кіраўніцтва Рэспубліканскай партыі.

«Дзейная Цэнтральная ўправа лічыцца распушчанай», – адзначыў Бажко.

Hавiны
Фіктыўная палітыка: як працуюць праўладныя партыі-прывіды
2019.10.05 10:10

Бажко выключылі з партыі заднім чыслом?

Між тым прадстаўнікі кіраўніцтва партыі апублікавалі пратакол паседжання выканкаму Менскай гарадской управы, згодна з якім Бажко ды Казлоўскі былі выключаныя з Рэспубліканскай партыі яшчэ 19 снежня.

У пратаколе адзначаецца, што Андрэй Бажко падманваў кіраўніцтва рэспубліканцаў, публікаваў не ўзгодненыя заявы адносна парламенцкіх выбараў і вёў няўзгодненыя перамовы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, не з’яўляецца чальцом Цэнтральнай управы РП.

Пратакол паседжання аб выключэнні Бажко

Сам Бажко ў каментары belsat.eu адзначыў, што ён быў выключаны з партыі заднім чыслом. Таксама ў яго ёсць дакумент, які пацвярджае тое, што ён з’яўляецца чальцом Цэнтральнай управы.

У бліжэйшы час актывісты збіраюцца звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі, каб іх прызналі правамоцным кіраўніцтвам аргкамітэту Рэспубліканскай партыі. Разам з тым Бажко не выключае, што ў выніку такіх дзеянняў партыя можа быць пазбаўленая рэгістрацыі.

“Такія партыі або павінны працаваць, або іх не павінна быць. Бо гэта негатыўна ўплывае на палітычную абстаноўку ў Рэспубліцы Беларусь”, – падкрэсліў актывіст.

Рэспубліканская партыя была створаная ў 1994 годзе. Яе лідарам з’яўляецца Уладзіміра Белазор – кандыдат гістарычных навук, партыйны работнік у часы СССР, працаўнік сакратарыяту Вярхоўнага Савету (потым – Палаты прадстаўнікоў) у часы незалежнасці. Цяпер працуе ў Міжнародным універсітэце «МІПСА». Партыя лічыцца праўладнай, але сам Белазор адмаўляе гэта, кажа, што апошнія сумленныя выбары адбыліся ў краіне ў 1994 годзе і выказвае сумнеў у мэтазгоднасці вылучаць кандыдатаў падчас парламенцкіх кампаніяў.

Доўгі час рэспубліканцы былі неактыўнымі. Аднак сёлета Рэспубліканская партыя вылучыла 11 кандыдатаў у дэпутаты. Гэта пераважна моладзь, найбольш актыўным прадстаўніком якой быў Андрэй Бажко. Ва ўчастковыя камісіі трапілі 160 са 172 яе вылучэнцаў. То бок рэспубліканцы мелі ў 7,5 разоў больш прадстаўнікоў у камісіях, чым уся апазіцыя.

Таксама маладыя актывісты пачалі актыўна выступаць у сацыяльных сетках.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў