На «Белсаце» стартуе праграма, аналагаў якой няма ні на адным тэлеканале.
Мы мабілізавалі гумарыстаў, якіх не паспела зацягнуць індустрыя суседніх краінаў. Пераплюнуць Івана Урганта, Сяргея Светлакова, Гарыка Мартырасяна і Аляксандра Цэкалу – справа няпростая, але беларуская рэчаіснасць увесь час падкідвае тэмы, з якіх проста немагчыма не пасмяяцца.
Таму калі вам не хапае жартаў пра жыццё ў Беларусі, а цэнзура ў расейскіх тэлешоу ўсё часцей рэжа вуха, 8 верасня а 20:30 уключайце тэлевізар або онлайн-трансляцыю на нашым сайце. Пасмяемся разам і самі з сябе.
ІА, belsat.eu