Кітай прытрымліваецца палітыкі, якая прадугледжвае недапушчэнне прымянення ядравай зброі ў любы час і пры любых абставінах. Пра гэта гаворыцца ў «Белай кнізе па нацабароне Кітаю ў новую эпоху», перадае Xinhua.
Пекін выступае супраць прымянення або пагрозаў прымянення ядравай зброі ў дачыненні дзяржаў, якія не валодаюць такой, вынікае з дакументу.
Акрамя таго, Кітай выступае за поўную забарону і нават знішчэнне ядравай зброі. Удакладняецца, што КНР не прымае ўдзелу ў гонцы ўзбраенняў, але захоўвае свой ядравы патэнцыял на мінімальным узроўні, неабходным для забеспячэння бяспекі.
Пры гэтым ЗША імкнуцца да абсалютнай вайсковай перавагі, а Расея ладзіць вайсковыя рэформы «новага аблічча», адзначаецца ў Белай кнізе.
СК belsat.eu