Пажар у каледжы Адэсы: чацвёра да гэтага часу лічацца зніклымі


У выніку пажару ў Адэскім каледжы эканомікі, які ўспыхнуў 4 снежня, загінулі 12 асобаў, усяго пацярпелі 30 чалавек. У шпіталях застаецца дзевяць. Яшчэ чацвёра лічацца зніклымі, аднак надзеі, што іх знойдуць жывымі, – няма, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях.

Мяркуецца, што прычынай маштабнага пажару ў цэнтры Адэсы, які ўзнік раніцай 4 снежня, магла стаць старая праводка. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яе не змянялі з 1966 года. Вядома, што ўзгаранне адбылося ў офісным памяшканні, паведамляе segodnya.ua.

Падчас узнікнення пажару ў будынку знаходзілася больш за 400 чалавек. Частка з іх была адрэзаная ад выхадаў. Людзей ратавалі з дапамогай пажарных лесвіц і аўтапад’ёмнікаў, піша nv.ua.

Фота: od.dsns.gov.ua

Да гэтага часу існуе пагроза, што сцены будынку могуць абрынуцца. З пачатку разбору завалаў вывезлі больш за тысячу кубічных метраў будаўнічых канструкцыяў. Выратаваць атрымалася 40 асобаў, паведамляюць выратавальнікі.

Фота: od.dsns.gov.ua

Улады гораду вядуць расследаванне прычынаў пажару. Высвятляюцца вінаватыя ў надзвычайным здарэнні, якое пацягнула смерці людзей.

8 снежня ва Украіне прэзідэнт Уладзімір Зяленскі аб’явіў нацыянальны траўр.

Hавiны
У жылым доме ў Драгічыне адбыўся выбух
2019.12.09 18:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў