«Павіншавала дык павіншавала». Гінеколаг адказала на словы Качанавай пра заробкі медыкаў

Менскі гінеколаг Марына Ісакава апублікавала ў Instagram пост з нагоды адзначэння 21 чэрвеня Дня медычнага працаўніка, у якім адказала на словы старшыні Савету Рэспублікі Наталлі Качанавай.

«Калі вы ішлі ў медыцыну, вы ведалі пра свае зарплаты», – сказала на днях адна высокапастаўленая жанчына. Павіншавала дык павіншавала. Нічога не скажаш», – адзначыла гінеколаг.

View this post on Instagram

В это воскресенье День медицинского работника. ⠀ "Когда вы шли в медицину, вы знали про свои зарплаты" сказала на днях одна высокопоставленная женщина. Поздравила так поздравила. Ничего не скажешь. ⠀ Так вот, время расставить все точки над i. ⠀ Когда мы шли в медицину, #мызналикудашли МЫ мечтали помогать людям, спасать жизни и трудится на благо человечества, как бы пафосно это не звучало. Девочка в 17 лет не думает о зарплате, она думает о жизни с присущим юношеским максимализмом. ⠀ Когда мы поступали в медицинский университет, это было престижно. Врач был уважаемым человеком. Когда мы учились, нам говорили, что мы будущее страны. И мы верили, что спасем, что сможем, что поможем. ⠀ Когда мы начинали работать, то не спать ночами было подвигом на благо людей. Оставаться на работе допоздна было необходимо. Когда нам говорили спасибо, мы радовалась как маленькие дети. ⠀ И тут знаменитое… ⠀ "Вы знали куда шли". ⠀ Почему именно этими словами любят кидаться в сторону врачей?! Те, кто это говорят, хоть раз задумались о том, что было бы, не будь врачей?! ⠀ Я задумывалась и не раз. ⠀ Я задумываюсь каждый раз, узнавая, что кто-то из моих однокурсников ушел из медицины, уехал за границу. Это их законное право, это их логичный выбор. А на "сладкое место" в очередной раз посадили того, у кого связи, мама в министерстве. Со мной учились целеустремленные, амбициозные, умные люди. И мне каждый раз жаль, когда они уходят! Потому что они могли бы нам помочь. Я думаю, почему так. И ответ очевиден. Кроме низкой зарплаты, медикам постоянно тыкают фразой "ты знала, куда шла", пишут жалобы (часто необоснованные), снимают премии. Обращаются как с обслугой, иногда даже хуже. Иногда врачи постарше сами говорят эту фразу, а потом плачут украдкой в ординаторской… ⠀ Разве спасти человека, помочь забеременеть, помочь родить, сделать крутую операцию это не подвиг? ⠀ Мы не народец, Мы – Народ. Спасибо @viktar_babaryka за эти слова! Мы достойны уважения! А наши медики Герои, а не терпилы. Чем они отличаются от спортсменов с высокими зарплатами?! Да тем что ответственность в миллиарды раз выше, а зарплата ниже. И именно мы держим удар перед covid как бы сложно это не было. ⠀ ———->

A post shared by Гинеколог Исакова М. М. (@marmih_gyn) on

Яна падкрэсліла, што, паступаючы ў медычны ўніверсітэт, марыла «дапамагаць людзям, ратаваць жыцці і працаваць на карысць чалавецтва, як бы пафасна гэта не гучала».

«Дзяўчынка ў 17 гадоў не думае пра заробак, яна думае пра жыццё з уласцівым юнацкі максімалізмам», – сказала лекарка.

Паводле яе, медыкі часта вымушаныя не спаць начамі, заставацца на працы, але ўсё адно сутыкаюцца з грэблівым стаўленнем да сябе. У выніку шмат хто сыходзіць з медыцыны ці з’язджае за мяжу.

«Са мной вучыліся мэтанакіраваныя, амбіцыйныя, разумныя людзі. І мне кожны раз шкада, калі яны сыходзяць! Бо яны маглі б нам дапамагчы. Я думаю, чаму так. І адказ відавочны. Акрамя малога заробку, медыкам пастаянна тыкаюць фразай «ты ведала, куды ішла», пішуць скаргі (часта неабгрунтаваныя), здымаюць прэміі. Ставяцца як да абслугі, часам нават горш», – адзначыла Марына Ісакава.

Яна падкрэсліла, што медыкі адрозніваюцца ад спартоўцаў з высокімі заробкамі тым, «што адказнасць у мільярды разоў вышэйшая, а зарплата ніжэйшая». Але менавіта лекары змагаюцца з COVID-19, дадала доктарка.

Наталля Качанава сустрэлася з ініцыятыўнаю групаю Святланы Ціханоўскай

У Пінску сёння, 19 чэрвеня, кіраўніца Савету Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу з ініцыятыўнай групай Святланы Ціханоўскай, якая збіраецца вылучацца на пасаду прэзідэнта.

Людзі пачалі скардзіцца на заробкі. Наталля Качанава пагадзілася з імі і паабяцала, што Аляксандр Лукашэнка будзе рабіць усё для паляпшэння заробкаў. Яна прызнала недахопы. «Я таксама з простай сям’і». Распавяла, што яе брат прыехаў з Украіны і кажа, што перад Лукашэнка трэба на калені стаць.

Але пытанні пра заробкі працягнуліся. У прыватнасці, пра заробкі медыкам.

«Калі вы ішлі ў медуніверсітэт, вы ведалі пра заробкі», – адказала Качанава.

МГ belsat.eu

Hавiны