Павел Севярынец зноў заклікае на пратэсты супраць інтэграцыі


Апазіцыйны палітык, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікае 29 снежня ў 12:00 выйсці на Кастрычніцкую плошчы на акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй. Пра гэта ён абвесціў у «Фэйсбуку».

Відавочна, такім чынам Севярынец адрэагаваў на ўчорашнюю заяву першага віцэ-прэмʼера Дзмітрыя Крутога, які паведаміў, што ўвесь пакет інтэграцыйных пагадненняў будзе ўзгоднены цягам бліжэйшых 2-3 дзён.

«Злачынцы здаюць Беларусь. Узгадняюць усе свае дарожныя мапы. Даюць тры дні на падпісанне. Пуціну пад елачку», – піша ў сацсетках апазіцыйны палітык.

Паводле Севярынца, цяпер ідзе здача эканамічнай, юрыдычнай і палітычнай незалежнасці Беларусі.

«Лукашэнка не разумее, што пасля падпісання ён, а разам з ім і краіна – у Крамля ў кішэні. У нядзелю 29 снежня а 12:00 – усе на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую) на масавы пратэст. Ніякай інтэграцыі з Расеяй!» – адзначыў ён.

Севярынец таксама заклікаў пачынаць пратэсты «ва ўсіх гарадах Беларусі».

  • Цягам месяца адбыліся ўжо чатыры акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй – 7,8,20 і 21 снежня. Максімальная колькасць удзельнікаў была зафіксаваная падчас шэсця па праспекту Незалежнасці 20 снежня – назіральнікі налічылі каля 1600 пратэстоўцаў. Усе чатыры акцыі праходзілі без затрыманняў.
Hавiны
У Менску прайшоў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй. Як гэта было
2019.12.18 06:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў