Паведамленне пра смерць Бердымухамедава апынулася няпраўдай, аўтар папрасіў прабачэння


Дырэктар Цэнтру маніторынгу еўразійскіх праблемаў Аслан Рубаеў, пасля заявы якога ў медыях пайшла хваля паведамленняў пра смерць прэзідэнта Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедава, зняпраўдзіў сваю заяву, паведамляе партал «Хронікі Туркменістану».

«Вельмі рады, што інфармацыя пра смерць Гурбангулы Бердымухамедава не пацвердзілася. Прыношу свае прабачэнні родным і блізкім прэзідэнта, а таксама ўсім грамадзянам Туркменістану. Раней атрыманая інфармацыя апынулася аспрэчаная той жа крыніцай », – напісаў Рубаеў на сваёй старонцы ў Facebook.

Адзначым, што пра смерць Бердымухамедава Рубаеў распавёў у інтэрв’ю радыёстанцыі «Говорит Москва», спасылаючыся на свае крыніцы ў бізнес-асяродку.

Знікненне Гурбангулы Бердымухамедава з інфармацыйнай прасторы краіны звязана не з яго смерцю, а з цяжкай хваробай яго маці, паведамляюць СМІ.

Паводле парталу «Хронікі Туркменістану» маці кіраўніка Туркменістану Огулабат Бердымухамедава ўжо дзесяць дзён знаходзіцца на ў шпіталі ў Нямеччыне. Яе стан ацэньваецца як цяжкі. Менавіта 10 дзён таму Бердымухамедаў знік з поля зроку. 15 ліпеня дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі, што ён адправіўся ў адпачынак, які прысвяціў напісанню чарговай кнігі. У той жа час журналісты «Гундогара» паведамілі, што прэзідэнцкі самалёт 12 ліпеня прызямліўся ў Нямеччыне. Мясцовыя СМІ адзначаюць, што Бердымухамедаў не з’яўляўся на публіцы каля двух тыдняў.

Менавіта таму 21 ліпеня СМІ паведамілі пра раптоўную смерць прэзідэнта Туркменістану. Прычынай смерці называлася вострая хвароба нырак.

Hавiны
«Говорит Москва»: памёр Гурбангулы Бердымухамедаў. Амбасада Туркменістану: «гэта хлусня»
2019.07.21 18:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў