Другі дзень у Вільні працягваюцца імпрэзы з нагоды перапахавання лідараў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. У Літве тысячы беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі ўшанавалі правадыра паўстання Кастуся Каліноўскага.
«У Вільні адслужылі два набажэнствы за душы загінулых паўстанцаў. У царкве, побач з Вострай брамай адбылася грэка-каталіцкая літургія на беларускай мове. Таксама а 15 гадзіне прайшла памятная імпрэза «Містэрыя», падчас якой гісторык Язэп Янушкевіч падрабязна распавёў пра кожнага з паўстанцаў, якія пахаваныя на могілках Росы. А 18 гадзіне адбыўся паўстанцкі ланцуг, які ад Вострай брамы рушыў шэсцем да могілак Росы», – распавёў карэспандэнт «Белсату» Вітаўт Сіўчык.
2019.11.11 08:54
СК, фота Ганна Русінава belsat.eu