Паўночная Карэя правяла 9 траўня новы запуск ракет, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва «Ренхап», спасылаючыся на звесткі Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў Паўднёвай Карэі.
Ракеты былі выпушчаныя з базы ў раёне Сіна-Ры, дзе, паводле аналітыкаў, размяшчаецца магчымы штаб стратэгічных ракетных войскаў КНДР, піша meduza.io.
Тып запушчаных боепрыпасаў пакуль не вызначаны. Дзе яны ўпалі, таксама невядома. Мяркуецца, што ракеты праляцелі праз усю тэрыторыю КНДР і ўпалі ва Усходнім моры.
Запуск ракет правялі праз пяць дзён пасля таго, як у КНДР запусцілі некалькі ракет малой далёкасці.
СК belsat.eu