30 дзён арышту. Севярынец зноўку пакараны за пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй


Суд Савецкага раёну Менску пакараў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца 15 соднямі арышту за акцыю ў абарону незалежнасці 20 снежня і 15 соднямі за акцыю 21 снежня. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла актывістка БХД Вольга Кавалькова.

Павел Севярынец 15 сутак за 20 снежня и 15 сутак за 21 снежня.Мне за 20 снежня – 50 базавых (650$).Суддзя Галаўкова.

Opublikowany przez Вольга Кавалькова Piątek, 10 stycznia 2020

Севярынец толькі сёння вызваліўся з Акрэсціна – ён знаходзіўся за кратамі 15 содняў, тэрмін арышту скончыўся сёння ў 06:45. Міліцыянты яму адразу паведамілі, што ў 12:00 яго чакае новы суд. Такім чынам, палітык пабыў дома з сям’ёй толькі некалькі гадзінаў.

Павел Севярынец на акцыі пратэсту ў Менску. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Спачатку суддзя Вера Галаўкова пакарала Севярынца 15 соднямі арышту за акцыю 20 снежня. Пасля гэтага палітыка адразу ж судзілі за акцыю пратэсту 21 снежня і зноў далі 15 содняў. Агульны тэрмін арышту, які мусіць цяпер адбыць Севярынец, склаў 30 содняў.

Каля пяці гадзінаў на волі – і зноў "суткі".15 за найбуйнейшую акцыю ў цэнтры Менску 20 снежня, яшчэ 15 за мітынг 21…

Opublikowany przez Павел Севярынец Piątek, 10 stycznia 2020

Сам палітык на суд не прыйшоў. Калі ён будзе затрыманы для адбыцця адміністратыўнага арышту – невядома.

Hавiны
Павел Севярынец выйшаў на свабоду. Але сёння яго зноў будуць судзіць
2020.01.10 09:16

Павел Севярынец – ініцыятар і арганізатар акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй, што праходзілі ў Менску 7,8, 20, 21 і 29 снежня. За тры дні да апошняй акцыі, 26 снежня, Севярынец быў арыштаваны на 15 содняў, а таксама пакараны штрафам у 1275 рублёў. 9 студзеня палітыка завочна зноў пакаралі буйным штрафам – 1350 рублёў.

Hавiны
Больш за два дзясяткі чалавек судзяць сёння за акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй
2020.01.10 11:21

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў