Пацярпелым ад крывавага салюту ўлады выплацяць кампенсацыі


Улады прынялі рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі пацярпелым у выніку трагедыі падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці. Пра гэта заявіў старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак, піша БЕЛТА.

«Учора на пасяджэнні выканкама прынята рашэнне аказаць дапамогу пацярпелым. Забяспечыць пахаванне загінулай жанчыны і выплаціць 1 тыс. базавых яе сям’і, – сказаў Анатоль Сівак. – А таксама даручана выплаціць 100 БВ цяжка параненым, 50 БВ – тым, хто атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні і 20 БВ – лёгкія траўмы».

Выплаты будуць зроблены са сродкаў рэзервовага фонду Менгарвыканкама. Нагадаем, цяпер базавая велічыня ў Беларусі – 25,5 руб. Такім чынам, сямʼя загінулай атрымае 25 500 рублёў, цяжка параненыя – 2 550. Тым, хто атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні дадуць 1275 рублёў, а лёгкія траўмы – 510.

Сівак таксама паведаміў, што горад займаецца аднаўленнем выбітых шыбаў. Ужо 4 ліпеня ўвечары былі пастаўленыя 11 вокнаў у 4 кватэрах на вул. Чарвякова. Што тычацца кампенсацыі шкоды, прычыненай маёмасці прыватнікаў (напрыклад, у парку пацярпеў павільён велапракату), то гэтае пытанне будзе вырашацца ў адпаведнасці з заканадаўствам, адзначыў кіраўнік Менгарвыканкаму. То бок пакрыць шкоду павінен вінаваты, якога знойдзе следства. Або страхавая кампанія, калі маёмасць застрахованая.

Hавiны
«Адыходзім назад!» Відэа выбухаў 3 ліпеня ў Менску
2019.07.04 11:57

Нагадаем, падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для феерверку. Ад аскепкаў загінула жанчына 1955 года нараджэння ды пацярпелі не менш за 10 грамадзянаў. Асноўнай версія следства – зробленыя ў Расеі феерверкі былі няякасныя. Учора ў межах крымінальнай справы затрыманыя двое падазраваных. Лукашэнка дагэтуль ніяк не пракаментаваў трагічныя падзеі 3 ліпеня.

Hавiны
«Іх там не павінна было быць». Вядомыя імёны расейцаў, затрыманых за крывавы салют
2019.07.05 21:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў