«Патравілі салетрай або хлёркай»: тоны дохлай рыбы знайшлі ў возеры пад Полацкам


Фотадоказы мору рыбы на возеры Званае, што побач з вёскаю Азіна (Полацкі раён), апублікаваў мясцовы паблік «ЖАЛОБА | Полоцк и Новополоцк».

Мяркуецца, што мор адбыўся 25-26 траўня.

У допісе выказваецца здагадка, што рыбу маглі патравіць аміячнай салетрай або хлёркай.

«Цяпер возера мёртвае», – гаворыцца ў допісе.

Інцыдэнт пацвердзілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Ведамства паведаміла, што падобныя факты зафіксавалі яшчэ ў чатырох раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Менскай вобласцяў. Прычыны мору рыбы пакуль высвятляюцца.

Hавiны
У Менскім моры гіне рыба. Што адбываецца?
2019.05.28 13:55

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў