СМІ: Пастаўкі нафты ў Беларусь з Расеі спыненыя паводле загаду з Крамля

Масква не бачыць падставаў дзеля таго, каб пайсці на саступкі Менску ў нафтавым пытанні. Расейскай выданне «Коммерсант» піша, што рашэнне перапыніць пастаўкі чорнага золата ў Беларусь звязаны з указаннямі расейскага кіраўніцтва.

Жорсткая пазіцыя буйных расейскіх нафтавікоў у справе паставак нафты ў Беларусь звязанае з рэкамендацыямі Крамля. Справа ў тым, што Масква незадаволеная пазіцыяй Менску ў справе ўзгаднення дарожных мапаў інтэграцыі.

Пры гэтым, адзначае выданне, Масква не мае намеру даводзіць сітуацыю да паўнавартаснага крызісу. Менавіта таму кампаніям Міхаіла Гуцарыева дазволілі пастаўкі нафты ў Беларусь. Але гэтай колькасці сыравіны дастаткова толькі для забеспячэння ўнутранага рынку, але недастаткова для экспарту.

«Не дай бог, няслушны крок – мы згубім усё». Лукашэнка пра незалежнасць і кошты на нафту

Перамовы, якія працягваюцца, да гэтага часу не прывялі да вынікаў. Менск жадае зніжак, якія дазволілі б кампенсаваць эфект ад падатковага манеўру Расеі. У сваю чаргу ў Маскве падкрэсліваюць, што ў выпадку ўзгаднення падатковага заканадаўства краінаў, гэтае пытанне аўтаматычна было б знятае.

Кіраўнік Беларусі, Аляксандр Лукашэнка загадвае шукаць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты. Але пакуль гэтага няма. Менск у такіх умовах спрабуе павысіць аплату за транзіт расейскай нафты. Новая пастанова кіраўніка краіны набыла моц 14 студзеня і заднім чыслом – з 1 студзеня, павялічвае каштарыс за транзіт. Але для таго, каб кампенсаваць страты ад падатковага манеўру, піша «Коммерсант», тарыф трэба павялічыць адразу на 70 %, што вельмі малаверагодна.

«Ой, зламалася». Менск рыхтуе блакаду транзіту нафты

 

СК belsat.eu

Hавiны