Пасол Расеі назваў нафтавую вайну «спрэчкай» гаспадарчых суб'ектаў


Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што новы складу ўрада РФ зацікаўлены ў працягу работы па паглыбленні інтэграцыі на аснове падрыхтаваных у мінулым годзе 30 дарожных карт, нягледзячы на адсутнасць паставак энергарэсурсаў у Беларусь, піша interfax.by.

«Вынікам 2019 года з’яўляецца ўзгадненне або збліжэнне пазіцый практычна па ўсіх 30 дарожных картах. Гэта вельмі важны вынік, які пацвярджае маштаб і глыбіню інтэграцыйнай работы», – сказаў Мезенцаў журналістам 5 лютага ў Менску.

Пасол таксама падкрэсліў, што «па абсалютнай большасці дарожных карт альбо знойдзена поўнае паразуменне, альбо збліжэнне падыходаў такое, што можна казаць аб тым, што вынікі такой працы будуць паспяхова працягнутыя з выхадам на вынік у бліжэйшыя месяцы, у бліжэйшы час».

Расейскі дыпламат нагадаў, што праз некалькі дзён пасля зацвярджэння новага складу ўрада РФ адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса і прэм’ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна.

На думку пасла, «узаемная зацікаўленасць і тая ўвага, якая традыцыйна адрознівае ўзаемадзеянне кіраўнікоў урадаў, будуць захаваныя».

Дыпламат перакананы, што праблемы з пастаўкамі энергарэсурсаў у Беларусь не варта разглядаць як сігнал аб спыненні працы па паглыбленні інтэграцыі. «Адрынуць такую ​​працу, забыць яе, замяніць яе ў інфармацыйным полі размовай аб аператыўнай спрэчцы, якія ёсць паміж гаспадарчымі суб’ектамі… я яшчэ раз падкрэсліваю: спрэчка паміж гаспадарчымі суб’ектамі на нафтавым рынку – гэта не індыкатар пагаршэння двухбаковых адносінаў», – сказаў Мезенцаў.

Hавiны
Абвальнае падзенне: колькасць прыхільнікаў саюзу з Расеяй знізілася на траціну
2020.02.05 10:58

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў