Пасол Расеі Міхаіл Бабіч пагадзіўся з Лукашэнкам: расейская база ў Беларусі не патрэбная


Амбасадар Расеі выказаў перакананне, што сёння ўзброеныя сілы Расеі і Беларусі валодаюць усімі неабходнымі баявымі магчымасцямі для адбіцця любой агрэсіі з боку любога праціўніка.

Адметна, што меркаванне пасол Расеі агучыў падчас знаходжання на тэрыторыі расейскай вайсковай часткі, якая дыслакаваная каля Ганцавічаў, што на Берасцейшчыне, паведамляе ТАСС.

«Аляксандр Лукашэнка абсалютна мае рацыю. Баявых магчымасцяў расескіх узброеных сілаў, беларускіх узброеных сілаў дастаткова для адбіцця любой агрэсіі любога суперніка. Калі, вядома, парытэт будзе парушаны, то, як правільна сказаў кіраўнік Рэспублікі Беларусь, вярхоўныя галоўнакамандуючыя знойдуць эфектыўнае рашэнне для таго, каб адэкватна адрэагаваць на тое развіццё становішча, якое можа адбывацца », – адзначыў кіраўнік расейскай дыпмісіі ў Беларусі.

Такім чынам дыпламат пракаментаваў выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Менск супраць размяшчэння расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
Лукашэнка: Мы супраць размяшчэння расейскай вайсковай базы ў Беларусі
2018.11.06 09:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў