Пасля загаду Лукашэнкі Адміністрацыйны кодэкс пачалі рэфармаваць

У Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях перагледзяць некаторыя санкцыі і зменяць правапрымяняльную практыку. Пра гэта заявіла намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс, піша БелТА.

«Мы чакаем істотнага выніку па распрацоўцы двух цалкам новых кодэксаў, – кажа Вольга Чупрыс. – Нам неабходна вызначыцца, як мы падзелім адміністрацыйныя правапарушэнні. Яны будуць градзіраваны на некалькі відаў па аналогіі з Крымінальным кодэксам: менш цяжкія, больш цяжкія».

Акрамя іншага ў новым КаАП перагледзяць і санкцыі. Некаторыя пакаранні стануць больш мяккімі. Магчыма, асобныя правапарушэнні ўвогуле пачнуць лічыцца нязначнымі і падставаў для прыцягнення да адказнасці паводле іх не будзе. Таксама эксперты лічаць, што адміністрацыйны працэс павінен быць больш хуткім і не павінен выклікаць складанасцяў.

«Калі, напрыклад, грамадзянін гатовы заплаціць штраф на месцы, то гэта не павінна стаць перашкодай для яго далейшага прасоўвання па службе: ён прызнаў віну, і гэта не з’яўляецца тым правапарушэннем, якое павінна пацягнуць для яго сурʼёзныя наступствы», – патлумачыла яна.

Юрый Караеў збіраецца змяняць імідж міліцыі

16 снежня Аляксандр Лукашэнка зладзіў нараду аб ужыванні мераў адміністратыўнай адказнасці. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што за 10 гадоў колькасць адміністратыўных правапарушэнняў вырасла амаль удвая. Толькі за няпоўныя 5 гадоў зарэгістравана 16 млн парушэнняў, да адказнасці прыцягнулі каля 3,5 млн беларусаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што існы Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях выкарыстоўвае карны спосаб вырашэння канфліктных сітуацыяў. Кіраўнік дзяржавы загадаў перагледзець палажэнні заканадаўства і падрыхтаваць дакумент для ўдасканалення парадку і ўмоваў прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці. Зрабіць гэта плануецца да ліпеня 2020 года.

16 млн парушэнняў за 5 гадоў. Лукашэнка рэфармуе Адміністратыўны кодэкс

belsat.eu

Hавiны