Пасля візіту Лукашэнкі ў калгасы на Магілёўшчыне распачата крымінальная справа


Упраўленнем Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці заведзена крымінальная справа па фактах злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі з боку службовых асобаў ААТ «Амкадор-Шклоў» і ТАА «Купалаўская» – кіруючая кампанія холдынгу », з прычыны чаго ААТ« Амкадор-Шклоў» нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.

Падчас праверкі, якая праводзіцца сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці, і падчас папярэдняга расследавання будзе агучана прававая ацэнка работы службовых асобаў гэтых таварыстваў і органаў дзяржаўнага кіравання, якія не забяспечылі належныя ўмовы гаспадарання і вытворчую дысцыпліну.

Аб’ектыў
Лукашэнка паздымаў з пасадаў чыноўнікаў за стан калгасаў на Магілёўшчыне
2019.03.26 22:00

CK belsat.eu

Стужка навінаў