Пасля публікацыі «Белсату» расейскі афіцэр апынуўся на свабодзе


У сярэдзіне лістапада мы ўжо пісалі пра дзіўную гісторыю Сяргея Гапона, нарадзінца Беларусі, але грамадзяніна РФ, які апынуўся ў ІЧУ яшчэ ўвесну 2018-га праз тое, што міліцыя і чыноўнікі не змаглі разабрацца з ягоным грамадзянствам. Пры канцы мінулага месяца ён выйшаў на свабоду.

Сяргей Гапон падзякаваў «Белсат». На ягоную думку, дзякуючы артыкулу, ён апынуўся на волі

Праз сем дзён пасля з’яўлення артыкулу на Belsat.eu, Сяргею Гапону ў Валожынскае ІЧУ прыйшоў ліст з Расейскай амбасады. Маўляў, там нарэшце ва ўсім разабраліся: ён грамадзянін РФ і можа быць туды дэпартаваны.

Ліст з амбасады Расеі. Там пацвердзілі, што Сяргей Гапон – расеец. Нагадаем, што папярэдне чыноўнікі з амбасады адмаўляліся прызнаваць наяўнасць грамадзянства РФ у Гапона, што выглядала максімальна дзіўна: той прысягаў і служыў ва ўзброеных сілах Расеі, меў пра гэта сведчанні і дакументы. Беларускі бок, у сваю чаргу, не мог яго дэпартаваць, бо ў гэтым выпадку патрэбная краіна, якая прыме чалавека – так Сяргей і правёў у ІЧУ амаль 8 месяцаў…

Hавiны
Афіцэр, непатрэбны Расеі, ужо восьмы месяц сядзіць за кратамі ў Беларусі
2018.11.15 17:52

«Калі будзеце нешта пісаць, то мой выхад на свабоду стаў рэальным, дзякуючы маёру Зміцеру Вяроўчыку (начальнік РАУС Валожына – Belsat.eu) і вам. Карацей, дзякуй вам, хлопцы, бо робіце добрую справу! Вы ўзламалі гэты збой у матрыцы», – сказаў Belsat.eu Сяргей Гапон.

міграцыйная служба паставіла яму вельмі кароткі тэрмін, каб пакінуць Беларусь

Ці звязаная замена папярэдняга начальніка Валожынскага РАУСу на цяперашняга з ягонай гісторыяй, якая выплыла ў СМІ, Сяргей не ведае. Усю сітуацыю Сяргей па-ранейшаму лічыць нонсэнсам:

«Як чалавек з незразумелым грамадзянствам мог адслужыць у Расеі?! Адказы з амбасады бязглуздыя… На 1992 год я яшчэ жыў у Беларусі, а ў Расеі прысягу прымаў у 1996-м», – абураецца былы вайсковец.

Міграцыйная служба паставіла вельмі кароткі тэрмін, каб пакінуць Беларусь

Цяпер Сяргей Гапон ужо знаходзіцца ў Расеі: міграцыйная служба паставіла яму вельмі кароткі тэрмін, каб пакінуць Беларусь, а ў дадатак забараніла ўезд сюды на паўгады.

Не адразу амбасада Расеі прызнала, што Сяргей Гапон расеец

Дадзенае рашэнне Сяргей збіраецца аспрэчваць у судовым парадку: у Беларусі ў яго засталася маці, тут пахаваны бацька, у Лідзе ды Горадні жыве багата сяброў і знаёмых.

АК, фота Васіль Малчанаў/Belsat.eu

Стужка навінаў