Цягам двух дзён наш сайт быў атакаваны не менш чым з трох тысячаў IP адрасоў.
Атакаваць belsat.eu пачалі ўвечары 26 снежня пасля публікацыі нашага анонсу пра патэсты ў Менску, якія маюць адбыцца 29 снежня. Атака доўжылася практычна ўвесь учорашні дзень.
За апошнія паўгода гэта ўжо другі маштабны напад хакераў на сайт «Белсата».
У выпадку цяжкасцяў з аднаўленнем belsat.eu чытаць нашыя навіны можна на нашых старонках у сацыяльных сетках, а глядзець жывы эфір «Белсату» у SMART TV, мабільных прыкладаннях і Youtube.