Пасля ператрусаў у «Белгазпрамбанку» ў некаторых кліентаў зніклі рэчы з ячэек


Некаторыя кліенты «Белгазпрамбанку» напісалі заявы ў банк праз тое, што без іх прысутнасці ўскрывалі іхныя дэпазітарныя ячэйкі, у выніку чаго частка змесціва згубілася, піша TUT.by.

Ускрыццё ячэек і знікненне іх змесціва выявілася, калі ўладальнікі на гэтым тыдні змаглі праверыць іх. Дэпазітарныя ячэйкі размешчаны ў галаўным офісе «Белгазпрамбанку», дзе 11 чэрвеня прайшлі ператрусы. Да 23 чэрвеня кліенты праз следчыя дзеянні не маглі паглядзець, ці на месцы змесціва ячэек.

Белгазпромбанк.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Калі для кліентаў зноў адкрылі доступ да ячэек, некаторыя з іх выявілі, што некаторыя дэпазітарныя ячэйкі былі ўскрытыя. У выніку некалькі чалавек напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на ўскрыццё дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і знікнення змесціва.

Hавiны
Фэйкньюз і дзіўнае супадзенне. Прадстаўнік «Белгазпрамбанку» пракаментаваў высунутыя абвінавачанні
2020.06.24 17:27

Некаторыя каштоўныя рэчы кліентаў банку маглі патрапіць у кадр сюжэту на «Беларусь 1» пра «Белгазпрамбанк», які выйшаў 13 чэрвеня. У відэа заяўлялася, што падчас следчых дзеянняў канфіскаваныя звыш $ 4 млн, а таксама каштоўныя паперы на звыш як $ 500 тыс., золата, каштоўнасці, прылады для кіравання рахункамі за мяжой і іншыя рэчы.

Праз адрасы на некаторых скрынках і надпісы на аблігацыях кліенты банку выказалі здагадку, што ў кадр трапілі іхныя рэчы з ячэек.

Кадр сюжэту на «Беларусь 1»

У адказ на звароты грамадзянаў, банк паведаміў, што яны «ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі ААТ «Белгазпрамбанк». Звароты накіраваныя для разгляду ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю.

Hавiны
Культурніцкая супольнасць Беларусі патрабуе вызвалення Бабарыкаў
2020.06.26 09:50

18 чэрвеня ў Беларусі быў затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка, які з 2000 па 2020 гады кіраваў «Белгазпрамбанкам». Агулам па справе Белгазпрамбанку затрыманыя каля 20 чалавек.

«Бабарыка з’яўляўся непасрэдным арганізатарам, кіраўніком супрацьпраўнай дзейнасці, спрабаваў уздзейнічаць на сведкаў, схаваць сляды раней здзейсненых злачынстваў і літаральна на днях зняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў», – заявіў у эфіры «Беларусь-1» кіраўнік КДК Іван Церцель.

Павлодле яго, вядзецца праца па некалькіх кірунках: першы – махінацыі з вэксалямі на суму звыш $ 60 млн, у выніку якіх на замежныя рахункі, нібыта былі выведзеныя вялікія сумы.

Белгазпромбанк.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Акрамя таго, Церцель сцвярджае, што КДК выявіў «адмывачныя схемы», па якіх у замежныя банкі гэтыя сумы нібыта выводзіліся.

«У прыватнасці, адной з такіх структур з’яўляўся латвійскі банк ABLV. Згодна з дадзенымі, атрыманымі ад нашых латвійскіх калег, за некалькі гадоў у інтарэсах гэтага банку на ягоныя рахункі з рахункаў Белгазпрамбанку было выведзена больш за $ 430 млн», – дадаў кіраўнік КДК.

Адметна, што банк ABLV быў ліквідаваны яшчэ ў 2018 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў