Мабільны аператар МТС паведаміў аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 4,3% ад узроўню бягучых тарыфаў. Змены адбудуцца з 1 ліпеня 2019 года.
На сваім афіцыйным сайце кампанія тлумачыць гэта «развіццём інфраструктуры для павышэння якасці паслуг».
Кошты тарыфаў мяняюцца на асноўныя паслугі: абаненцкую плату па тарыфных планах, галасавыя выклікі, мабільную перадачу дадзеных і іншае.
З новымі коштамі на паслугі сотавай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама з тарыфамі ў роўмінгу і тарыфамі на фіксаваны інтэрнэт можна азнаёміцца на афіцыйным сайце кампаніі МТС, ці затэлефанаваўшы па нумарах: (017) 237-98-98 або 0890.
КА belsat.eu