Пашпарт Цоя, ягоны аўтограф і чарнавікі невядомых песень прадалі за рэкордныя грошы


Савецкі дакумент легенды расейскага року выстаўлялі за $ 38 тыс., прадалі за $ 136 тыс. Пашпарт Цой атрымаў у 1979 годзе. Тады яму было 16 гадоў.

На сёння гэта самы дарагі лот аўкцыённага дому «Літфонду», які выстаўляе антыкварныя кнігі, фатаграфіі, паштоўкі, прадметы жывапісу ды інш.

На аўкцыёне прадавалі таксама запісную кніжку, аўтограф, чарнавыя рукапісы песень «Любовь — это не шутка» і двух невядомых кампазіцый: «Мы двигаемся словно снятые замедленной съемкой…», «Я не знаю какой тебе нужен ответ…».

Аўтограф і рукапісы сышлі з малатка за $ 54 тыс. За $ 45 тыс. – запісная кніга, у якой лідар «Кіно» запісваў нумары тэлефонаў тагачаснай эліты рок-супольнасці – Барыса Грабеншычкова, Майка Науменка, Арцемія Троіцкага ды іншых.

Усе гэтыя рэчы купіў адзін пакупнік.

Ліст з чарнавіка дастаўся іншаму прыхільніку творчасці Цоя за амаль $ 9 тыс.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў