Партрэты правадыра Кастрычніцкай рэвалюцыі, створаныя Эндзі Ўоргалам у 1987 годзе, у апошнія тыдні ягонага жыцця, былі прададзеныя за $ 62,5 тыс. і $ 84,6 тыс.
Партрэты «Ленін» і «Чырвоны Ленін» былі прададзеныя на таргах сучаснага мастацтва, якія прайшлі ў лонданскім аўкцыённым доме «Phillips». Дарэчы, «Чырвоны Ленін» апынуўся даражэйшым.
ЮВ, belsat.eu