У Вялікай Брытаніі адбудуцца датэрміновыя выбары ў парламент

Брытанская Палата грамадаў пагадзілася правесці пазачарговыя парламенцкія выбары 12 снежня. Прэм’ер-міністр Борыс Джонсан спадзяецца атрымаць на іх пераканаўчую перамогу і вырашыць праблему брэкзіту. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Увечары 29 кастрычніка Палата грамадаў пераважнай большасцю галасоў – 428 супраць 20 – прагаласавала за ўнесеную ўрадам пастанову аб правядзенні датэрміновых выбарах 12 снежня. Цяпер гэтая пастанова павінна прайсці Палату лордаў, але назіральнікі не прадбачаць там сурʼёзных праблемаў для прэмʼера.

Борыс Джонсан разлічвае, што на гэтых выбарах яго Кансерватыўная партыя заваюе большасць месцаў у Палаце грамадаў і ён такім чынам атрымае ад выбарнікаў мандат на правядзенне сваёй палітыкі ў дачыненні да Еўразвязу: патавая сітуацыя ў парламенце будзе пераадоленая, пагадненне аб выхадзе зацверджана, і Брытанія фармальна пакіне ЕЗ 31 студзеня.

Брытанскі парламент зноў адмовіўся галасаваць па брэкзіту

  • Гэта другая спроба Джонсана дамагчыся датэрміновых выбараў. У панядзелак, 29 кастрычніка, прапанова прэмʼера была адхіленая.
  • 28 кастрычніка ЕЗ пагадзіўся на просьбу ўрада Брытаніі адкласці брэкзіт на тры месяцы, да 31 студзеня 2020 года. У Бруселі назвалі адтэрміноўку «гнуткай»: яна прадугледжвае, што Брытанія можа сысці з ЕЗ раней 31 студзеня, калі ратыфікуе пагадненне аб выхадзе.

КА belsat.eu

Hавiны