Парламент Венесуэлы ўвёў надзвычайнае становішча праз маштабны блэкаут

Нацыянальная асамблея Венесуэлы ў панядзелак, 11 сакавіка, абвясціла аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча ў сувязі з адключэннем электраэнергіі, перадае агенцтва AFP і тэлеканал NTN24.

Да такіх мер заклікаў спікер парламента Хуан Гуаідо, які ў студзені абвясціў сябе часовым кіраўніком дзяржавы замест Нікаляса Мадура. Неабходнасць рэжыму надзвычайнага становішча ён патлумачыў гібеллю людзей праз адсутнасць электрычнасці (прынамсі, хворых у шпіталях) і шматмільённыя страты венесуэльскіх прадпрымальнікаў.

Рэжым надзвычайнага становішча дазваляе прэзідэнту Венесуэлы пераразмяркоўваць рэсурсы. Гуаідо заклікаў грамадзян «выйсці на вуліцы» у аўторак 12 сакавіка, каб дамагчыся «спынення ўзурпацыі» і правядзення свабодных выбараў.

7 сакавіка 21 з 23 штатаў Венесуэлы засталіся без электраэнергіі. Улады патлумачылі гэта «сабатажам» на гідраэлектрастанцыі і хакерскай атакай. Мадура абвінаваціў у тым, што здарылася «амерыканскі імперыялізм», Гуіадо заявіў, што гэта з’яўляецца следствам «неэфектыўнасці ўзурпатара».

КА/belsat.eu, паводле rbc.ru

Hавiны